Літаратурная Беларусь, 6 (154) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

6 (154) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-06

Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)

Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў

Copyright © 2019 by Літаратурная Беларусь

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Сёлетні штогадовы ўкраінскі «Книжковий Арсенал» праходзіў пад дэвізам «Суседства: пытанні супольнага жыцця на аснове дамоўленасцей і блізкіх каштоўнасцей». У дзел у ім прымалі аўтары з Украіны, Еўропы, Амерыкі, Канады, Азіі. Праблематыка фестывалю ахоплівала такія надзённыя пытанні, як «выяўленне ўзаемадзеяння паміж культурамі, гісторыямі і палітыкамі суседніх краін, узаемаўплывы ў літаратурах, выдатныя постаці на скрыжаванні культур» і інш. У афармленні майданчыка выдавецтва «Знання», выкананым яскрава і з густам, была закладзена ідэя братэрскага суіснавання Украіны і Беларусі. Выразны лозунг над кніжнымі паліцамі «Знання» паведамляў: «До 95-річчя Василя Бикова». Асобны двухмятровы стэнд з ілюстрацыямі вокладак трох твораў Васіля Быкава, выдадзеных да юбілею беларускага майстра мастацкай прозы ў «Знанні», не мог не прыцянуць увагу наведнікаў — шанавальнікаў друкаванай кнігі. Пад надпісам буйным фарматам рэкламавалася выданне раману «Мёртвым не баліць». Ніжэй былі размешчаны рэкламныя малюнкі яшчэ двух твораў Васіля Быкава — «Знак біди» і «Альпійська балада». «Знак біди» — вынік перакладчыцкай працы Д. Піліпчука, «Альпійська балада» падаецца ў перакладзе Г. Вігурскай. Пра выданне «Мертвим не болить» варта сказаць асобна. На стэндзе пад выявай вокладкі гэтага твора пазначана «Перше повне видання українською без цензурних скорочень та без купюр».

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Зьмест

Арлоў Уладзімір, Паўстанне 1831 года

Галубовіч Леанід, Быць, каб застацца

Дэбіш Васіль, Відзежы

Жарнасек Ірына, Бездараж

Рагойша Вячаслаў, Кабржыцкая Таццяна, «Агонь вялікага болю» Да 95-годдзя Васіля Быкава

Супрунчук Віктар, Лёгкі чалавек