Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2001
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Турыстыка; Мэмуары
Copyright © by Pawet2001
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [803]
Сыгнатура: VIII.2.LAU
Дзіўная сіла фотамастацтва! Яна лёгка вяртае нас у мінулае, дазваляе станавіцца саўдзельнікамі жыцця продкаў і перажываць моцныя пачуцці. Нездарма краязнаўцы Леаніл Ляўрэш і Уладзмір Круцікаў выканалі ўнікальную працу: сабралі больш ста выяваў Ліды на старых малюнках, паштоўках і фотаздымках, каб сучасныя жыхары горада, людзі, каранямі звязаныя з лідскім краем, а таксама ўсе, хто любіць радзіму, убачылі як выглядаў горад у розныя эпохі. Кніга складаецца з 22 глаў. Дзве з іх прысвечаны гісторыі і архітэктуры горада. Глава “Гісторыя горада” – своеасаблівая хроніка ад часу яго заснавання да канца 30-х гадоў XX стагоддзя. Глыбокі гістарычны нарыс падмацоўваецца малюнкамі Н.Орды, Я.Драздовіча, Ю.Пешкі, М.Кулешы, фотаздымкамі з архіваў. Перад чытачом паўстаюць Лідскі замак, Фарны і Іосіфаўскі касцёл піяраў, Віленская і Каменская вуліцы, рынак і раначная плошча, мост, чыгуначны вакзал і многія іншыя прывабныя мясціны старажытнага горада ў выкананні вядомых і невядомых аўтараў канца XIX –пачатку мінулага стагоддзя. Напрыканцы выдання змешчыны карты Ліды канца XVIII ст. і 1939 года.
Беларускія аўтары: Лаўрэш Леанід
Каталёг: Kamunikat.org | EEDC