Слова Жыцця, 15 (521) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

15 (521) 2019

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2019-07-28

Рэдактар: Салабуда Павел

Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі

Copyright © 2019 by Слова Жыцця

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.slowo.grodnensis.by

Хвіліны, праведзеныя ў дарозе, з’яўляюцца часам спакою і засяроджання. Нягледзячы на тлум навокал, чалавек мае нагоду пабыць сам-насам з Богам. Прымаючы свае адносіны з Найвышэйшым, ён гатовы адкрыцца на новае пазнанне Усемагутнага. Можа суцішыцца, падумаць над сапраўдным сэнсам жыцця. Вернік адпраўляецца ў дарогу, каб дабрацца да святога месца як у знешнім сэнсе, так і ва ўнутраным: да святасці ў сабе самім, у сваёй сям’і і яшчэ шырэй – у грамадскім жыцці. Такім чынам падарожжа можа стаць шляхам да духоўнага аднаўлення. Яно распачынаецца ў хвіліну даручэння сябе Святому Духу. Пілігрымка – гэта таксама выключны час, калі можам шчыра ў чымсьці прызнацца іншай асобе, даверыцца, прытуліцца... Менавіта тады глыбей перажываем пачуццё таго, што ўсе мы адзін для аднаго браты і сёстры. Не мусім хаваць слёз падчас размовы са святаром ці бліжнім пра свае цярпенні, цяжкасці, з якімі змагаемся ў штодзённым жыцці. Пілігрымка адкрывае верніка на надзею, што ён пераадолее сваю трывогу і страх перад невядомым. Пілігрым нястомна прыкладвае шматлікія намаганні вандравання і шукання.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слова Жыцця

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле