Наша Вера, 4 (82) 2017

Наша Вера

4 (82) 2017

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2017-07

Рэдактар: Лялько Крыстына

Рэдакцыйная калегія: абп Тадэвуш Кандрусевіч, кс. Ал-др Амяльчэня, Ірына Багдановіч, Данута Бічэль, кс. Юры Быкаў, Мар’ян Дукса, Ірына Жарнасек, Алесь Жлутка, Лідзія Камінская, кс. Юрый Касабуцкі, Аліна Новікава, Ала Сямёнава, Юры Туронак, Ал-др Ярашэвіч.

Выдавец: Мінска-Магілёўская архідыяцэзія РКК у РБ

Copyright © 2017 by Наша Вера

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.catholic.by

Апошнім часам, калі гаворка заходзіць пра Еўропу, усё часцей гучыць слова «крызіс». А яшчэ зусім нядаўна, практычна на вачах аднаго пакалення, тут адбываліся вялікія гістарычныя падзеі. Пераадолеўшы ўзаемны недавер і крыўды Другой сусветнай вайны, народы Еўропы з вялікім энтузіязмам і надзеяй аб’ядналіся ў адну супольную сям’ю пад блакітным штандарам з дванаццаццю зоркамі — сімвалам Жанчыны, апранутай у сонца. З падзеннем «жалезнай заслоны», аб’яднаннем Германіі і далучэннем да агульнаеўрапейскай сям’і народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы здавалася, што Стары Свет чакае новая цудоўная перспектыва, новая эпоха Адраджэння, але, відаць, штосьці пайшло не так… Святы Айцец Францішак, выступаючы ў Еўрапарламенце, назваў Еўропу «бабуляю», бо «складаецца ўражанне, што Еўропа стомленая і састарэлая, больш не плодная і не жыццяздольная, а вялікія ідэалы, якія яе натхнялі, здаюцца ўжо больш не прыцягальнымі». Разам з тым Папа ўпэўнены, што гэта не канец: «Я лічу, што Еўропа мае шмат сілаў для таго, каб ісці наперад». У многіх сваіх выступленнях Святы Айцец жадае «новага і мужнага ўздыму для гэтага ўзлюбленага кантынента». Так прыгожа і пяшчотна — «узлюбленым кантынентам» — Папа называе Еўропу.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Вера

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле