Новы Час, 27 (638) 2019

Новы Час

27 (638) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-07-19

Рэдактар: Колб Аксана

Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Гісторыя галоўнага інжынера МЗКЦ, які ўжо больш за 50 месяцаў сядзіць у СІЗА, цягне не толькі на рэкорд па тэрміне ў зняволенні без прысуду. Гэта яшчэ і рэкорд пракурорскага цынізму. У лютым 2018 года суд прызнаў галоўнага інжынера Мінскага завода колавых цягачоў Андрэя Галавача невінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Яго павінны былі вызваліць у зале суда. Радасныя сваякі ўжо спусціліся ўніз, чакаючы сустрэчы. Але да іх выйшлі толькі адвакаты і паведамілі, што Андрэя Галавача затрымалі зноў і прад’явілі новыя эпізоды абвінавачвання. Андрэй Галавач працаваў на прадпрыемстве з 1984 года. У 2006-м стаў галоўным інжынерам. Пры Галавачу МЗКЦ стаў адным з лідараў у прамысловасці краіны. Сённяшні абвінавачаны прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы рэактыўнай устаноўкі залпавага агню «Паланэз». Той самай, якую цяпер з гонарам дэманструюць падчас ваенных парадаў у Мінску. За распрацоўку колавых шасі і цягачоў чацвёртага пакалення галоўны інжынер і калектыў прадпрыемства ў 2013 годзе нават атрымалі дзяржаўную прэмію. А ўжо ў 2015-м да яго прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Галоўнага інжынера абвінавацілі ў тым, што разам з двума іншымі фігурантамі ён атрымліваў хабары «за садзейнічанне пры пастаўках на завод рэжучага і дапаможнага інструмента». Галавач узначальваў камісію па закупках і, паводле версіі следства, лабіяваў інтарэсы кампаніі «Рэал», якая працавала з заводам на працягу многіх гадоў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле