Сьвітанак, 10 (264) 2019

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

10 (264) 2019

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2019-07

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2019 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Чым запомніцца ім лета 2019-га ў дзіцячым аздараўленчым цэнтры «Дружба» «Віцебскаблгаз», які прызнаны лепшым у краіне? Размясціўся ён на беразе аднаго з найбольш буйных і чыстых азёр Шуміліншчыны – Будавесць. Водная роўнядзь дапаўняе і асвяжае маляўнічы ландшафт. Тут пад густымі кронамі старадаўняга змешанага лесу ў пахах кветак і дагледжаных хмызнякоў размясціліся карпусы цэнтра, шматлікія спартыўныя і забаўляльныя пляцоўкі. Талісман летніка – магутны сталёвы дыназаўрам, яго тут ласкава клічуць “дракоша”. Ён усталяваны на адной з цэнтральных алей, казачны персанаж ажывае толькі з нагоды адкрыцця сезону і святочных урачыстасцяў Большасць з адпачываючых – гэта дзеці работнікаў галіны. Як мінімум, лепш будуць прадстаўляць, чым занятыя іх бацькі. А магчыма, калісьці і самі працягнуць працоўную дынастыю. Насупраць Дракошы сярод зялёным лужком размясціўся гульнявы гарадок «Газавічок». Тут паказана авіяцыя здабываючых прадпрыемстваў, спецаўтатранспарт, бензакалонка. Непадалёк прызямлілася лятаючая талерка. Уфолагі сцвярджаюць, што НЛА - частыя госці на Урале і ў сібірскай тайзе, а менавіта там і здабываецца газ. Уся гэтая тэхніка, зразумела, у адмысловым выкананні – для самых маленькіх. Ну а дзеці старэй могуць атрымаць дэталёвую інфармацыю, як выглядаюць газавыя свідравіны ў разрэзе, што такое газаправоды, адкуль і як у Беларусь прыходзіць блакітнае паліва, якім чынам трапляе ў нашы хаты.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле