Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
Дата выхаду: 2019-06
Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
Copyright © 2019 by Сьвітанак
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
78 грамадзян Светласельскага сельсавета былі прызнаныя не занятымі ў эканоміцы. Пасяджэнне раённай камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва прайшло ў Светласельскім сельсавеце. На сённяшні дзень Светласельскі сельсавет – адзін з буйнейшых у раёне, таму першапачаткова правяралася інфармацыя аб уключэнні ў базу больш за 200 жыхароў вёсак і аграгарадкоў, размешчаных у сельсавеце. Мясцовымі чыноўнікамі былі падведзены вынікі работы, якая праводзіцца з асобамі, уключанымі ў базу даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы. Таксама члены камісіі праводзяць прафілактычную работу з асобамі, якія не працуюць доўгі час і не праяўляюць жаданне працаўладкавацца. Гэтыя грамадзяне былі праінфармаваныя пра ўключэнне ў базу, адначасова ім тлумачыліся магчымасці працаўладкавання, занятасці ці самазанятасці, нагадвалася, што незанятыя ў эканоміцы грамадзяне аплачваюць гарачую ваду, а з 1 кастрычніка 2019 года і ацяпленне па поўных тарыфах. У выніку 12 грамадзян прадставілі ў камісію дакументы аб сваёй рабоце, 6 – аб навучанні, 4 аказана дапамога ў афармленні самазанятасці, 69 грамадзян прадставілі дакументы аб наяўнасці зямельнага ўчастка і вырошчванні сельскагаспадарчай прадукцыі на ім.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак