Магістрат, 8 (103) 2019

Магістрат

Газэта Віцебскай Рады Партыі БНФ

8 (103) 2019

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2019-06

Рэдактар: Смолікаў Канстанцін

Выдавец: Віцебская Рада Партыі БНФ

Copyright © 2019 by Магістрат

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У роднай вёсцы Васіля Быкава 22 чэрвеня адзначылі 95-ю гадавіну з дня народзінаў народнага пісьменьніка Беларусі. Месцам сёлетняй сьвяточнай імпрэзы, якую арганізаваў рух “За Свабоду”, стала пляцоўка перад будынкам былой школы, якую ў свой час скончыў клясык беларускай літаратуры. Перад пачаткам імпрэзы споры дожджык загнаў шаноўную публіку пад паветку, і старшыня руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч вымушаны быў пачаць выступ, хаваючыся пад падстрэшкам над ганкам. Але неўзабаве ліць перастала – мерапрыемства прайшло пры добрым надвор'і і настроі. “Літаратурная і грамадзкая дзейнасьць Васіля Быкава ёсьць урокам для ўсіх беларусаў, але 95-я ўгодкі пісьменьніка афіцыйна ніяк не адзначаюцца. У буйных гарадах няма аніводнай цэнтральнай вуліцы, названай у гонар выбітнага беларуса, аніводнага помніка. Ва ўлады іншыя прыярытэты: яна аддае перавагу правядзеньню спартовых мерапрыемстваў, адцягваючы ўвагу грамадзтва ад надзённых праблемаў”, – зазначыў у сваёй прамове Юрась Губарэвіч.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Магістрат

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле