Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1993
Мастацкі рэдактар: Кужаленка А ., Мацур Г.
Выдавец: Беларускі фонд дапамогі развіццю культуры
Памеры: 32 с.
ISBN: 5-7815-1956-4
Катэгорыя: Этнаграфія; Гісторыя; Культура; Грамадзтва; Турыстыка; Геаграфія
Copyright © 1993 by Беларускі фонд дапамогі развіццю культуры, А . Кужаленка, Г. Мацур - афармленне
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2642]
Сыгнатура: VIII.2.min
Наш Мінск — гэта жыццё, поўнае падзей — цікавых і важных, трагічных і павучальных. За дзевяць стагоддзяў яго існавання змянілася шмат пакаленняў гараджан, і кожнае зведала і ціхую правінцыяльную рэчаіснасць, і значныя палітычныя падзеі, і перыядычныя ўздымы эканомікі. Горад наш вырас на скрыжаванні самых лютых вятроў гісторыі. Пачынаючы з часоў Кіеўскай Русі і да самага недалёкага мінулага Мінск неаднаразова па-варварску руйнавалі, шматлікія войны літаральна спусташалі яго. Мінскае княства ўтварылася ў XII стагоддзі, а ўжо ў 1499 годзе сталіца гэтага княства атрымала магдэбур-гскае права. Традыцыі гарадскога самакіравання не згубіліся на працягу стагоддзяў. 4 сакавіка 1917 года створаны Мінскі гарадскі Савет, які і сёння застаецца галоўным органам гарадской улады. Будучы сталіцай сучаснай Рэспублікі Беларусь і шмат у чым вызначаючы яе палітычны твар, Мінск у 1991 годзе стаў і цэнтрам Садружнасці Незалежных Дзяржаў, дзе што-дня кіпіць работа па ўрэгуляванню адносін паміж рэспублікамі былога СССР. (фрагмент)
Каталёг: EEDC