Месца выхаду: Слонім
Дата выхаду: 2019-06
Рэдактар: Ёрш Сяргей (рэдактар нумару), Чыгрын Сяргей
Выдавец: Copyright © 2019 by Слонімскі край
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У фондах Беларускага дзяржаўнага архіву кінафотафонадакументаў захоўваюцца здымкі, зробленыя ў нашым горадзе больш за 70 гадоў таму. На іх у асноўным бачым цэнтр Слоніма. Праз год пасля заканчэння вайны нямала будынкаў стаялі ў руінах. Не ўсе яны былі адноўлены. Цяпер толькі на здымках бачым забудову былой Андрэеўскай вуліцы каля галоўнай сінагогі. У савецкія часы разбурылі браму колішняга кляштара бернардынцаў. У 1946-м у руінах быў Спаса-Праабражэнскі сабор (былы касцёл канонікаў латэранскіх). Архіўныя здымкі даюць магчымасць зазірнуць у храм, пабудаваны ў XVII стагоддзі і перабудаваны рускімі ўладамі праз дзвесьце гадоў. Сляды вайны добра бачныя былі і на Замосці — фатограф зрабіў фота, стоячы каля ўваходу ў касцёл святога Андрэя. У той час у капліцы св. Дамініка яшчэ была драўляная скульптура, якая ў далейшым знікне.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слонімскі край