Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2019-05
Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Copyright © 2019 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Яшчэ ў сакавіку мінулага года ЗБС “Бацькаўшчына” на просьбу Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі падрыхтавала і накіравала дакументз прапановамі па карэкціроўцы заканадаўства краіны ў сферы адносін з беларусамі замежжа. Прапановы занялі ажно 13 старонак і тычыліся не толькі закона “Аб беларусах замежжа”, але і законаў “Аб сродках масавай інфармацыі”, “Аб грамадзянстве”, статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і кодэксы Рэспублікі Беларусь “Аб культуры” і “Аб адукацыі”. Прапановы былі скіраваныя на пашырэнне супрацоўніцтва з беларускім замежжам у самых розных сферах, прыцягненню эканамічнага і інтэлектуальнага патэнцыялу беларусаў замежжа для ўзбагачэння нацыянальнай эканомікі, навукі, культуры і сацыяльнай сферы, бо сённяшняя практыка стасункаў вельмі часта абмяжоўваецца ўсяго толькі задавальненнем культурніцкіх патрэб дыяспары, і тое, даволі сціпла. Днямі ЗБС “Бацькаўшчына” атрымала адказ Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце