Новы Час, 22 (633) 2019

Новы Час

22 (633) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-06-14

Рэдактар: Колб Аксана

Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Адстаўка міністра ўнутраных спраў — самая незвычайная ў найноўшай гісторыі Беларусі. Пачнём з таго, што яна відавочна не планавалася загадзя. 10 чэрвеня Лукашэнка выклікаў міністра, каб той зрабіў справаздачу аб тым, як міліцыя збіраецца забяспечваць парадак падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў. Першае паведамленне пра сустрэчу з’явілася на сайце БелТА ў 11.15. Кіраўнік Беларусі ставіў перад міністрам задачы, тлумачыў, як павінна працаваць МУС падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў. Падрабязна даводзіў, што варта рабіць, а што не. Потым перайшлі да іншых пытанняў. Пагаварылі пра справы з хакейным клубам «Дынама–Мінск», дзе міністр унутраных спраў традыцыйна старшынюе ў назіральнай радзе. Лукашэнка зноў даў каштоўныя ўказанні. Затым Шуневіч распавёў, што крыніцы ўцечкі інфармацыі ў МУС устаноўленыя, датычныя да гэтага супрацоўнікі будуць звольненыя. Усё адбывалася спакойна, руцінна, у рабочым рэжыме. А потым пачаўся амаль дэтэктыўны сюжэт.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле