Publication Place: Менск
Publication Date: 2006
Editor: Вячорка Вінцук
Publisher: Партыя БНФ
Book Series: Кнігазбор народнага фронту
Sizes: 124 с.
Category: Belles-Lettres
Book Collection: EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: EEDC — [1853]
Call Number: V.1.Szki
Фелікс Уладзіміравіч Шкірманкоў — надзвычайны чалавек. Мудры, адважны, няўрымсьліва творчы. Па-маладому энэргічны й дужы. Жыцьцёвы шлях ягоны немагчыма аддзяліць ад лёсу нашае краіны. Прайшоў усю вайну ад пачатку да перамогі: партызаніў, быў паранены. На шчасьце, вычын ягоны быў годна ацэнены ўзнагародамі. Пасьля — дзесяцігодзьдзі ра-мантычнае й мужнае працы геолягам далёка ад Бацькаўшчыны. Фелікс Шкірманкоў — творца адпрыроды; відавочна, доля й праца ягоныя спрыялі філязофска-паэтычнаму здумленьню. Як чалавек адказны й гранічна сумленны, пасьля вяртаньня ў Беларусь спадар Фелікс уступіў у Беларускі Народны Фронт — тую сілу, ідэалы й мэты якой без ваганьня падзяліў тады й бароніць цяпер. Ф. Шкірманкову аказалі безумоўны давер слаўгарадцы, выбраўшы яго кіраўніком мясцовай улады ў кароткі час адноснае дэмакратыі — у пачатку 90-х гадоў. Ён адзін з найбольш паважаных люзей ня толькі на Магілёўшчыне, але ва ўсёй краіне. (Вінцук Вячорка, На такіх людзях трымаецца Беларусь, фрагмент)
Catalog: EEDC