Басалыга У. С., Помнікі дойлідства Беларусі

Помнікі дойлідства Беларусі

літаграфіі

Басалыга У. С.

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1992

Выдавец: Беларусь

Памеры: 16 паштовак

Катэгорыя: Гісторыя; Культура

Copyright © 1992 by У. С. Басалыга

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [5005]; EEDC — [1969]

Сыгнатура: VII.7.Bal

Культура народа... Гэта — скарбніца духоўных яго каштоўнасцей, з якіх найвышэйшы карат належыць мове. Але побач з моваю выпраменьвае сваю выключную прыгажосць дойлідства, вытокі якога сігаюць у глыбіню стагоддзяў. Менавіта так я адчуваю і разумею каштоўнасці дойлідства свайго народа. Калі б можна было зірнуць з завоблачных вышынь на родную зямлю, то прамені ад кожнага помніка зліліся б у адну зарніцу. На вялікі жаль, застаецца толькі гадаць, наколькі былі б ярчэй світанак і дзень нашай культуры, калі б уцалелі да сённяшніх дзён усе помнікі дойлідства Беларусі. Падарожжы і вандроўкі па Беларусі, і перш за ўсё сустрэчы з «музыкай у камені», не пакідалі мяне ў спакоі. Тэма выспявала недзе пад сэрцам, як парастак у зерні, кінутым вясною ў раллю. (фрагмент)

Каталёг: BTH | EEDC

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру (папяровы асобнік)