Навука, 21 (2748) 2019

Навука

Навуковая, вытворча-практычная газета Беларусі

21 (2748) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-05-27

Рэдактар: Дубовік Сяргей

Выдавец: НАН РБ

Copyright © 2019 by НАН РБ

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.gazeta-navuka.by

Такая канферэнцыя, прысвечаная гісторыі асобнай адміністрацыйнай адзінкі сталіцы нашай краіны, прайшла ў Мінску ўпершыню. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі НАН Беларусі, Адміністрацыя Першамайскага раёна і Першамайскае раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў. Канферэнцыя аб’яднала больш за 450 прадстаўнікоў устаноў адукацыі, культуры, арганізацый і прадпрыемстваў. Гэта людзі, якія працуюць у Першамайскім раёне, уносяць значны ўклад у павышэнне інтэлектуальнага, культурнага і інавацыйнага развіцця Мінска і Рэспублікі Беларусь у цэлым. Тут сканцэнтравана нямала інстытутаў НАН Беларусі, а будынак яе Прэзідыума займае цэнтральнае месца на гербе раёна. Яшчэ да адкрыцця канферэнцыі яе ўдзельнікі пазнаёміліся з выставай прадукцыі ААТ «Прыборабудаўнічы завод Аптрон», фотавыставай Першамайскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў «Цудоўны Першамай», кніжнымі выставамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі, выставачнай экспазіцыяй упраўлення па адукацыі «Першамайскі раён: традыцыі і сучаснасць», выставай жывапісных работ навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.Г. Глебава «З любоўю да роднага краю!».

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Навука

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле