Месца выхаду: Слонім
Дата выхаду: 2019-05
Рэдактар: Ёрш Сяргей (рэдактар нумару), Чыгрын Сяргей
Выдавец: Copyright © 2019 by Слонімскі край
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У папярэдняй частцы нарысу гаворка ішла пра футбол у Слоніме ў 1929 годзе. Удалося знайсці нечаканыя падрабязнасці аднаго са згаданых матчаў. У жніўні слонімскі ŻKS (Яўрэйскі спартыўны клуб) прымаў Makabi з Навагрудка, была зафіксаваная нічыя 1:1. Гульню нібыта датэрмінова спынілі з-за буры. Аднак у “Навагрудскім кур’еры” знайшлася карэспандэнцыя са Слоніма, прысвечаная таварыскаму паядынку, які прайшоў 10 жніўня. З яе вынікае, што госці мэтанакіравана вельмі жорстка гулялі, за што ім рабіў заўвагі суддзя пан Б. Любоўскі. Але гульцы “Макабі” на гэта не рэагавалі. Справа ішла да бойкі, гледачы (сярод іх было шмат моладзі) пачалі пакідаць вайсковы стадыён. За 25 хвілін да фінальнага свістка суддзя спыніў паядынак. (Скандальны матч 1929-га, фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слонімскі край