Станкевіч Ян, Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік

Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік = Белорусско-русский (Великолитовско-русский) словарь = Byelorussian-Russian (Greatlitvan-Russian) Distionary

Станкевіч Ян

Месца выхаду: New York

Выдавец: Вялкалітоўская (беларуская) Фундацыя ймя Льва Сапегі

Памеры: 1305 с. + XV с.

Катэгорыя: Слоўнікі

Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1708]

Сыгнатура: II.2.Biel

Беларуска-расійскі слоўнік выдаецца коштам і высілкамі Вялкалітоўскае (беларускае) Фундацыі ймя Льва Сапегі. Др. Я. Станкевіч заснаваў Фундацыю, будучы на эміграцыі ў ЗША. Галоўная мэта яе — памагчы выдаць навуковыя працы Др. Станкевіча ды іншых беларускіх навукоўцаў. Аўтар слоўніка аддаў Фундацыі ўсю сваю ашчаднасьць, а пазьней тэстамэнтам сваю маёмасьць. Набор слоўніка й канчатковае апрацаваньне слоўнікавага матар’ялу выканаў сябра Фундацыі й аўтараў сын — Юрка Станкевіч. Першай і аснаўной мэтай слоўніка было й ёсьць пазнаёміць самых жа Беларусаў із багацьцем свае мовы — адыграць ролю вычарпальнага тлумачальнага слоўніка беларускае народнае мовы на ўсім яе прасьцягу яе карыстаньня. (Ад выдаўцоў слоўніка, фрагмент)

Каталёг: EEDC

Толькі ў бібліятэцы Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру (папяровы асобнік)