Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
Дата выхаду: 2019-05
Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
Copyright © 2019 by Сьвітанак
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Першы вясновы кірмаш адбыўся ў Шуміліне на гарадскім рынку. рынку горпасёлку Шуміліна прайшоў вясновы кірмаш па продажы харчовых і нехарчовых тавараў з удзелам прамысловых, сельскагаспадарчых, гандлёвых арганізацый і прыватных прадпрымальнікаў. І хаця сёлетні вясновы кірмаш не быў такім багатым, як восеньскі, ад самага ранку рынак і пад’яздную дарогу да яго запаланілі легкавікі і людзі. Асабліва спрыяла гэтаму яснае сонечнае надвор’е, калі на некалькі тыдняў ў раёне не было дажджу. На гэты раз шумілінцы мелі магчымасць набыць саджанцаў пладовых дрэў і кустарнікаў, кветак, садавіны і гародніны, абутак, сала, рыбу, бульбу для пасадкі. Таксама зацікавілі пакупнікоў ліставыя расліны, кусты, кветкавыя расліны для азелянення падворкаў, дарэчы і час для іх пасадкі зараз прыдатны, яшчэ былі канцылярскія тавары, панчошна-шкарпэтачныя вырабы, абутак і іншыя тавары. Бадай што, адразу выстраілася чарга да прылаўка са свежай гароднінай і садавінай, якую шумілінцы ахвотна куплялі з машын.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак