Гродненские епархиальные ведомости, 5 (317) 2019

Гродненские епархиальные ведомости

Ежемесячная газета Гродненской епархии

5 (317) 2019

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2019-05

Рэдактар: Павлюкевич Дмитрий

Выдавец: Гродненская епархия

Copyright © 2019 by Гродненская епархия

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Хрыстос уваскрэс! Вітаю вас, узлюбленыя браты і сёстры! Віншую ўсіх вас са Светлым Хрыстовым Уваскрасеннем – самым радасным для праваслаўных хрысціян святам! Зноў нашы сэрцы напаўняюцца пасхальным лікаваннем. Лікаваннем ад сузірання вялікага і неспасціжнага дзеяння любові Божай да чалавека! Нават тых, хто пакінуў Госпада, Ён не пакінуў. Тых, хто ад Яго адхіліўся, абраўшы жыццё паводле сваёй волі, Ён ачысціў, прыняўшы пакуты і смерць. Тым, хто знемагаў у грахах, Ён адкрыў шлях пакаяння і духоўнага адраджэння – шлях да Вечнага жыцця. Па словах святога апостала Пятра, Гасподзь наш і Збавіцель “грахі нашы Сам узняў Целам Сваім на дрэва, каб мы, пазбавіўшыся ад грахоў, пачалі жыць праведна” (1 Пятр. 2:24). І, як паказвае гісторыя Царквы ад яе найстаражытных часоў, “жыць праведна”, жыць дзеля праўды, заўсёды было няпроста. Таму што свет, які “ляжыць у граху”, не прымае Праўды Божай і заўсёды імкнецца знішчыць тых, хто яе абвяшчае, хто ў ёй стаіць і пра яе сведчыць.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле