Зямчонак Іосіф, Данілавічы 1473-1998 г.г.

Данілавічы 1473-1998 г.г.

Гістарычны нарыс

Зямчонак Іосіф

Месца выхаду: Паставы

Дата выхаду: 2004

Выдавец: Сумежжа

Памеры: 62 с.

Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [3097], [3097-2]

УДК: VIII.2.Zia

Для гісторыі мястэчак даўняй Віленшчыны „ураджайным” стаў 1998 год. Менавіта тады, амаль адначасова: у сакавіку, верасні і снежні адпаведна былі напісаны „Данілавічы 1473-1998. Гістарычны нарыс”, „Лучай. Гісторыя маёнтка, мястэчка і вёскі. 1542-1998” і „Ваколіцы Парыжа. Старонкі гісторыі Пастаўскага Паазер’я”. Яны сталі працягам задуманай мною яшчэ ў першай палове 90-ых гадоў XX ст. (тады настаўнікам і студэнтам) выдавецкай серыі «Мястэчкі даўняй Віленшчыны», пачатак якой паклала „Мястэчка пры гасцінцы. Старонкі гісторыі Варапаева і бліжэйшых населеных пунктаў”, Беларусь-Інфарм-Сэрвіс, Мінск 1995. Данілавічы... і Лучай.... не дачакаліся ў той час выдання (прафінансаваць першы з тых нарысаў браўся мінскі і тамтэйпіы прадпрымальнік, родам з Данілавіч, які раптоўна памёр) і былі пакладзены на паліцу, хоць і пабачылі свет у выглядзе фрагментарных публікацый у перыёдыцы і некалькіх экземпляраў кампутарных выдрукаў. (Да чытача, фрагмент)

Каталёг: EEDC

Толькі ў бібліятэцы Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру (папяровы асобнік)