Міхась Карпук

Міхась Карпук

Катэгорыя: Культура

Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [3082]

Міхась Карпук Андрэевіч (05.03.1930, в. Мыкшыцы Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.), мастак графік, жывапісец, мастак тэлебачання і кіно. Сябар Саюза мастакоў Беларусі і Беларускага саюза кінематаграфістаў. Сябар клуба “Спадчына” (1985). Скончыў Мінскую мастацкую вучэльню (1956) і факультэт графікі Усесаюзнага паліграфічнага інстытута (1962). Стаяў у вытокаў станаўлення і развіцця беларускага тэлебачання, працаваў над мастацкім афармленнем тэлеспектакляў і тэлефільмаў. У 1970 – 1971 гадах аформіў мемарыяльны музей Адама Міцкевіча ў г. Навагрудку. У 1970 –1983 гадах – мастак-пастаноўшчык на кінастудыі “Беларусьфільм”. З 1983 г. працуе ў творчай майстэрні, прадстаўленай яму Саюзам мастакоў Беларусі. Творча працуе ў галіне графікі і жывапісу. Адбыліся персанальныя выстаўкі ў Гродна, Брэсце, Высокім, Мазыры, Бабруйску, Ушачах, Полацку (двойчы), Гомелі, Гальшанах, у Мірскім замку і музеях Мінска; персанальныя выстаўкі ў гарадах: Торунь – (1988), Гданьск, Сопат, Гдыня – (1989 – 1991, Польшча); Альвеста – (1999, Швецыя). Творы знаходзяцца ў прыватных зборах Польшчы, Германіі, Францыі, Англіі, Бельгіі, ЗША, Галандыі, Швецыі, Даніі, Ізраіля, Сірыі, Канады, Украіны, Расіі, Літвы і Турцыі. У Беларусі творы М.А.Карпука экспануюцца ў мастацкім музеі, гістарычным музеі, музеі музыкі і тэатра, музеі Якуба Коласа, музеі Вялікай Айчыннай вайны, у музеі гісторыі беларускага тэлебачання.

Каталёг: EEDC

Толькі ў бібліятэцы Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру (папяровы асобнік)