Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2016
Катэгорыя: Гісторыя; Беларуская мова; Культура
Copyright © 2016 by Леанід Лыч
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Аналізуецца практыка дзяржаўнага рэгулявання моўнага працэсу на аснове прынятага ў апошнія гады існавання БССР заканадаўства. Вялікага старання ў гэтым улады не праяўлялі, гіаколькі на адказных дзяржаўных насадах знаходзілася шмат чыноўнікаў, якія ў савецкі час праводзілі палітыку русіфікацыі. Толькі галоўным чынам пад націскам нацыянальна-патрыятычных сіл улады рабілі нясмелыя, палавінчатыя крокі па ўводзе беларускай мовы ў розныя сферы грамадскага жыцця. Становішча прыкметна палепшылася пасля распаду СССР, калі істотна аслаб кантроль Маскоўскага Крамля над усім тым, шго адбывалася ў Рэспубліцы Беларусь. Найбольш паспяховымі ў практычным сцвярджэнні беларускай мовы ў статусе адзінай дзяржаўнай былі 1993 - першая палова 1994 года. Далейшы ход культурна-моўнага адраджэння спыніла ўсталяваная ў ліпені 1994 года ў РБ прэзідэнцкая сістэма кіравання. У апоры на пераважнае па колькасці рускамоўнае насельніцтва ёй без асаблівай цяжкасці ўдалося спыніць заканамерны, гістарычна апраўданы працэс беларусізацыі афіцыйнага жыцця і навязаць народу моўны рэферэндум, які з’явіўся сапраўднай катастрофай для беларускай мовы. Кніга прызначана для шырокага кола неабыякавых да лёсу беларускага нацыянальна-культурнага Адраджэння людзей і асабліва тых, каго непакоіць, хто прыкладае ўсе намаганні, каб жыла беларуская мова на сваёй бацькоўскай зямлі.
Беларускія аўтары: Лыч Леанід
Каталёг: Прыватны кнігазбор