Месца выхаду: Białystok
Дата выхаду: 2003
Выдавецтва/ друкарня: Offset Print, Białystok
Памеры: 584s., 23cm
ISBN: 83-912637-5-4
Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва; Мэмуары
Copyright © by 2003 Tadeusz Gawin
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [609], [2647]; EEDC — [2254]
Кніжка былога шматгадовага старшыні Зьвязу Палякаў Беларусі прысьвечаная станаўленьню і разьвіцьцю польскага грамадзка-культурніцкага руху ў найноўшай Беларусі. Гэта тэма выклікае жывую цікавасьць як у Беларусі, гэтак і ў Польшчы. Таму кніжка забясьпечаная двума уступамі польскіх аўтараў (Яна Новака Езяраньскага і Здзіслава Юліяна Вініцкага), а таксама пасьлямовай Станіслава Шушкевіча. Аўтар практычна па гадах (ад 1987 да 2003) падае гісторыю польскага руху ў Беларусі. Т. Гавін зазначае, што дзейнасьць Зьвязу Палякаў Беларусі ад самага пачатку адбывалася ў рамках беларускага заканадаўства. Нажаль, цяпер у Беларусі, як калісьці і ў СССР, дарогу ад закона да ягонай рэалізацыі ў многіх выпадках не удаецца адолець. Аўтар сьцвярджае: “Правы польская мяншыні ў Беларусі заўжды парушаліся ад 1939 году. Да 1989 году гэтак адбывалася з маўклівае згоды камуністычнага кіраўніцтва ПНР... Сёньня нашыя правы таксама парушаюцца, гэтым разам з маўклівае згоды нас, палякаў, што жывуць у Беларусі і якія ў сваёй большасьці пагадзіліся з прымусовай русіфікацыйнай палітыкай беларускіх прамаскоўскіх уладаў”. Т. Гавін упэўнены, што палякі Беларусі змогуць адстаяць свае інтарэсы толькі ў хаўрусе з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
Беларускія аўтары: Gawin Tadeusz
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | EEDC | Прыватны кнігазбор