Севярынец Павел, Беларусалім

Беларусалім

Раман. Кніга першая. Золак

Севярынец Павел

Месца выхаду: Дніпро

Дата выхаду: 2017

Выдавец: Середняк Т. К.

Памеры: 390 с.

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2017 by Павел Севярынец

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

У ціхай і забытай Беларусі засноўваецца штаб-кватэра карпарацыі «Непагасны свет», якая выбірае эмблемай чорны квадрат і мае мэтай ні больш, ні менш – даць усяму чалавецтву шчасце: кожнаму – пульт ад самога сябе, сваіх пачуццяў, настрояў і болю. Зорка «Непагаснага» Андрэй Белазор, ягоная каханая Вольга Васілеўская і таямнічы геній Чорнага квадрату Цімур у навагоднюю ноч трапляюць у галавакружны вір падзеяў з удзелам вышэйшых службовых асобаў Беларусі, міжнароднага капіталу ды вернікаў-хрысціянаў: евангельскага пастара Льва Каляды, пробашча Касцёла святога Роха Пятра Гарнастая і праваслаўнага анархіста Яна Яснага. Паступова робіцца зразумела, што і ў Бога, і ў д’ябла грандыёзныя планы адносна Беларусі. Краіна ператвараецца ў поле эпічнай бітвы з відам на Апакаліпсіс. Такім чынам, «Беларусалім» – раман пра тое, што тоіць у сабе Беларусь.

Беларускія аўтары: Севярынец Павел

Каталёг: Прыватны кнігазбор

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)