Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2019-04-19
Рэдактар: Колб Аксана
Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
Copyright © 2019 by Новы Час
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Самай вядомай тэхнагеннай катастрофе ХХ стагоддзя — аварыі на Чарнобыльскай АЭС — спаўняецца 33 гады. Забыцца на яе мы не можам, бо Чарнобыль яшчэ доўга будзе грукацца ў нашы сэрцы. Гэты тэрмін — 30 гадоў — перыяд паўраспаду цэзію–137 і стронцыю–90. Але гэта зусім не азначае, што раптам забруджаныя раёны сталі «чыстымі». Для таго, каб лічыць праблему вычарпанай, паводле меркавання навукоўцаў, трэба не менш за 10 перыядаў паўраспаду. А значыць — 300 гадоў. Безумоўна, зараз пра катастрофу на ЧАЭС мы ведаем шмат. Асабліва апошнім часам, калі Служба бяспекі Украіны рассакрэціла больш за сотню дакументаў па пабудове і эксплуатацыі гэтай атамнай станцыі. Напрыклад, пра тое, што пры будаўніцтве ЧАЭС выкарыстоўвалася бракаванае югаслаўскае абсталяванне. За некалькі гадоў да катастрофы ў дакладных запісках КДБ указваў на памылкі ў праектаванні станцыі, адзначалася, што ў фундамент і будынак заліваўся бетон неналежнай маркі, былі выяўленыя расколіны, расслаенне фундаменту...
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час