Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2019-01
Рэдактар: Смолікаў Канстанцін
Выдавец: Віцебская Рада Партыі БНФ
Copyright © 2019 by Магістрат
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
12 студзеня ў цэнтральнай Сядзібе партыі адбылося пасяджэньне Сойму Партыі БНФ і ГА БНФ “Адраджэньне”. На першым у новым годзе пасяджэньні Сойм разгледзеў вынікі партыйнай працы за 2018 год, прыняў рэзалюцыі і іншыя рашэньні па правядзеньні фронтаўскіх палітычных кампаніяў, вызначыў фармат правядзеньня акцыі да 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР і прызначыў адказных за падачу заяўкі, а таксама разгледзеў сытуацыю, што склалася вакол запазычанасьцяў па аплаце партыйных офісаў у Менску і рэгіёнах. У сваім дакладзе старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў даў ацэнку палітычнай сытуацыі і акрэсліў асноўныя дасягненьні Беларускага Народнага Фронту у 2018 годзе.”Гэта быў надзвычай насычаны год, ён быў вельмі насычаны працай і падзеямі для БНФ. Магу з упэўненасьцю сказаць: у 2018 годзе БНФ вярнуў сабе ролю лідэра ў нацыянальна-дэмакратычным руху, як гэта было ў 90-я гады” – сказаў Рыгор Кастусёў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Магістрат