Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2019-01
Рэдактар: Смолікаў Канстанцін
Выдавец: Віцебская Рада Партыі БНФ
Copyright © 2019 by Магістрат
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
5 студзеня ў Віцебску адбылася канфэрэнцыя “Беларуская дзяржаўнасьць. Гісторыя і сучаснасць”. Канфэрэнцыяузьнялапытаньні : станаўленьня беларускай нацыі; утварэньня беларускай дзяржаўнасьці; пэрспэктывах яе захаваньня ва ўмовах расейскага эканамічнага і інфармацыйнага ўплыву. Канфэрэнцыю арганізавалі прадстаўнікі гарадзкой дэмакратычнай супольнасьці — запрасілі вядомых сталічных навукоўцаў і мясцовых дасьледчыкаў. Актавая заля абласной бібліятэкі была поўнай: слухачы на канфэрэнцыю прыехалі нават з рэгіёнаў. «Віцебск – гэта Беларусь, а не пляцоўка для стварэньня «саюзаў» з Расеяй» Размове пра беларускую ідэнтычнасьць і дзяржаўнасьць папярэднічала ўскладаньне кветак да помніка вялікаму князю Альгерду, які неаднаразова «прыхіляў дзіду сваю да брамы маскоўскае». У часы яго кіраваньня сярэднявечны Віцебск дасягнуў найвышэйшага росквіту, і гэтую постаць гараджане лічаць увасабленьнем моцы і самабытнасьці горада.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Магістрат