Новы Час, 14 (625) 2019

Новы Час

14 (625) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-04-12

Рэдактар: Колб Аксана

Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Copyright © 2019 by Новы Час

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Улады пачалі, здавалася б, незразумелы наступ на грамадзянскую супольнасць. Знос крыжоў у Курапатах — нахабная дэманстрацыя «свайго месца» для апазіцыі. Рэпрэсіі ў Брэсце, датычныя пратэстоўцаў супраць пуску акумулятарнага завода. Забарона шырокага святкавання Дня Волі ў Мінску. Уціск незалежнага прафсаюзу гарнякоў на «Беларуськаліі». І, канешне, ператрус у мінскім офісе тэлеканала «Белсат». Зазвычай улада дзейнічае такім чынам выключна перад нейкімі вельмі важнымі падзеямі. Найчасцей — перад маштабнай палітычнай кампаніяй. Асабліва цікава тое, што і забарона Дня Волі, і знос крыжоў у Курапатах падкрэслена адбываліся нібыта «па загадзе» персанальна Аляксандра Лукашэнкі. У часе «вялікай размовы» той казаў і пра святкаванне ўгодкаў БНР, і пра «навядзенне парадку» ў Курапатах. Выглядае, што іншыя прадстаўнікі выканаўчай улады ўсяляк імкнуцца прадэманстраваць: кіраўнік дзяржавы трымае руку на пульсе, яму да ўсяго ёсць справа, ён кантралюе любую сітуацыю.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле