Информатор, 13

Информатор

информационный листок проекта „Третий Путь”

13

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2006-01

Выдавец: Третий Путь

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://www.3dway.org Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Ратаваньне нацыi цi эмiграцыя Калі я была зусім маленькая, і жыла ў краіне пад назвай СССР, пра тое, што ёсьць эмігранты, дысыдэнты і таму падобныя людзі я ня ведала. Напэўна то была тамтэйшая дзяржаўная ідэалёгія – калі краіна зачыненая – тыя, хто з таго боку „ня з намі”, але „супраць нас”, таму іх проста як бы й няма. З іншага боку, бацькі, напэўна ведалі, але мне не распавядалі. Нават пра тое, што мой дзядуля спаліў хутар каб ня ехаць у Сібір, мне распавялі калі павароту, як тады здавалася, да таталіразму, больш быць не магло. Але цікава што маем зараз. А зараз мы думаем, што эміграцыя – гэта лёс слабых, справа нявартая і нізкая, а таму безпэрспэктыўная; здрада, урэшце. Ці гэта дасталося нам у спадчыну ад ідэа-лёгіі СССР, ці гэта ўжо новая дзяржаўная ідэалёгія (нашага) таталітарызму? Ці гэта сядзіць у нас ледзь не на генетыч-ным узроўні, ці мы самі дазваляем (а часам прымушаем) сябе так думаць? Эмацыйна я за тое, каб пакутваць у Беларусі, працаваць „на карысьць” беларускага народа і „супраць” сёнь-нешняга рэжыму. Вось толькі апошнім часам здаецца, што гэтая праца больш падобная на працу „насуперак” белару-скаму насельніцтву і „на сьмех”, а больш дакладна – „зьдзек” рэжыму. Таму мозг пачынае працаваць у трошкі іншым накірунку, то значыць разыходзіцца з эмоцыямі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Информатор

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле - каляровы