Магістрат, 4 (99) 2019

Магістрат

Газэта Віцебскай Рады Партыі БНФ

4 (99) 2019

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2019-03

Рэдактар: Смолікаў Канстанцін

Выдавец: Віцебская Рада Партыі БНФ

Copyright © 2019 by Магістрат

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Віцебскія актывісты і прадстаўнікі дэмакратычных партыяў традыцыйна адзначылі Дзень Волі ўскладаньнем кветак да помнікаў князю Альгерду і Караткевічу. Кветкі ляглі таксама да памятнай дошкі Васілю Быкава на будынку мастацкай школы №1 і да мэмарыялу, усталяванаму каля Усьпенскага сабору на месцы пахаваньня нявінна забітых грамадзянаў. Да помніку князю Альгерду 24 сакавіка прыйшлі больш за 20 віцяблянаў з кветкамі і нацыянальнымі сымбалямі. “Зьбіраемся каля помніку Альгерду з адной простай прычыны. Бо ў Віцебску няма месца ў цэнтры гораду, дзе б было дазволена праводзіць масавыя мерапрыемствы. Наша даражэнькая ўлада адсылае любых нязгодных на ўскрайкі гораду. Таму вось такі крыху бледны і куртаты фармат. Але як ёсьць. Віншуйма адзін аднаго зь вялікай датай і ўскладайма кветкі”, – заклікаў кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ Канстанцін Смолікаў. Ён таксама выказаў надзею, што ў будучым у віцяблянаў “атрымаецца зладзіць больш урачыстае сьвята – з канцэртамі, фудкортамі, выступамі вядомых асобаў”.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Магістрат

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле