Информатор, 11

Информатор

информационный листок проекта „Третий Путь”

11

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2005-11

Выдавец: Третий Путь

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://www.3dway.org Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Беларуская сапраўдная рэвалюцыя У Беларусі ня будзе аранжавай рэвалюцыі. Гэта бачна ўжо зараз з улікам беларускіх рэаліяў і таго становішча, у якім сеньня знаходзіцца Беларусь. Рэвалюцыя ў Беларусі будзе сапраўднай, такой, якой былі рэвалюцыі напрыканцы 80-х і ў пачатку 90-х па ўсёй Усходняй Эўропе. Яе вынікамі будуць кардынальны злом злачыннае таталітарнае сыстэмы, радыкальны пераход ад таталітарызму да дэмакратыі, ад няволі да свабоды, ад пляну да рынку насуперак таму, што сёньня прынята гаварыць аб будучым „паўтарэньні ўкраінскага досьведу ў Беларусі”. „Каляровыя рэвалюцыі” ва Ўкраіне, Грузіі і, з пэўнымі абмоўкамі, Кыргызстане, па сваёй сутнасьці рэвалюцыямі, нават „аксамітнымі”, не былі. Што мы разумеем пад „клясычнай” рэвалюцыяй, беручы пад увагу вядомыя прыклады з гісторыі? Перш за ўсё, гэта суцэльны злом існуючага рэжыму: рэзкая і рашучая перамена кіруючае палітычнае эліты, радыкальная трансфармацыя заканадаўства і ў, першую чаргу, сыстэмы ўлады, пабудова новае дзяржаўнае ідэалёгіі. Перамены меншых маштабаў можна разглядаць як перамену ўлады, ратацыю палітычнае эліты альбо рэфармаваньне палітычнае сыстэмы — але пад фармат „рэвалюцыі” гэта наўрад ці можна падагнаць.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Информатор

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле - каляровы
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле - чорна-белы