Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
Дата выхаду: 2019-03
Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
Copyright © 2019 by Сьвітанак
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Паводле даных агульнарэспубліканскага банка вакансій, на пачатак сакавіка ў Шумілінскім раёне налічваецца больш за 70 рабочых месцаў, патрабуюцца рабочыя і спецыялісты ў розных сферах дзейнасці. Аднак аналіз паказвае, што свабодныя рабочыя месцы, якія ў першую чаргу запатрабаваны (больш за 80%) - гэта спецыялісты сельскагаспадарчага профілю. Праўда, у Шумілінскай раённай бальніцы па-ранейшаму адчуваецца дэфіцыт дактароў і малодшага медперсанала. Сюды запрашаюць на работу ўрача-спецыяліста з вышэйшай адукацыяй з акладам у 540 рублёў, і фельчара з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй (таксама 540руб.). Таксама медыцынскую сястру чакае Шумілінская раённая бальніца,( 380 руб.) Сельскай гаспадарцы раёна неабходны як рабочыя спецыяльнасці, так і высокакваліфікаваныя кадры. У гаспадарку «Прыазёрны мір» патрабуецца бухгалтар, у тым ліку і галоўны, якому прапануюць аклад у 350 рублёў. Яшчэ пяць бухлалтараў чакаюць у “Прыдзвінскім”, “Радніку”, “Прыазёрным міры”, “Шумілінскім аграсэрвісе” і “Ульскім”) (330 да 500 руб.).
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак