Кніганоша, 53

Кніганоша

Інфармацыйны бюлетэнь

53

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2018-12

Рэдактар: Сачанка Алесь

Выдавец: МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» і ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Copyright © 2018 by Кніганоша

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Адзін класік сказаў, што збольшага пісьменнікі спісваюць герояў з сябе. І хай сабе герой жыве прыгодамі, палюе на цмокаў і пярэваратняў, блукае паміж светамі, аднак пэўныя рысы характару перадаюцца часам у спадчыну ад асобы аўтара. Пісьменнік можа і не паляваць на цмокаў, аднак часам прымушае герояў рабіць учынкі, якія б здзейсніў уласна сам. Таму ў маёй новай кнізе ўсе галоўныя героі мне блізкія і падабаюца: і Тамаш Ян, які ў пошуку старажытных артэфактаў трапіў у анамальную вёску, населеную дзівакамі і зданямі, і паляўнічы на ваўкалакаў Вадзім Барташэвіч, і былы музыка блэк-метал гурта Вальдэмар, які вырашыў дапамагчы каханай жанчыне вызваліцца з абцугоў тагасветнай пачвары, і натхнёны чытач Іван Ледастояў, які пасля здарэння ў «Парку», дзе матэрыяльна ўвасабляюцца літаратурныя творы, сам вырашыў сачыняць фэнтэзі. Амаль усіх гэтых людзей яднае адно – вера ў Бога, у Іісуса Хрыста. На маю думку, гэтага вельмі бракуе сучаснай літаратуры і зусім няма ў фантастыцы і фэнтэзі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Кніганоша

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле