Літаратурная Беларусь, 2 (150) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

2 (150) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-02

Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)

Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў

Copyright © 2019 by Літаратурная Беларусь

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Быў светлы, трошкі зажураны, вераснёўскі дзень. Мы з Алесем выбраліся ў грыбы. Ён прыехаў да мяне на Вілейшчыну. Маю родную вёску Клеявічы, прыгожую, песенную, што маляўніча цягнулася паўз Бесядзь, знішчыў Чарнобыль. Алесевы Бялынкавічы, што стаяць таксама на Бесядзі, — наўпрост ад маёй кіламетраў дзесяць, — ацалелі. Верасень у 2003 годзе быў грыбны. Алесь прыехаў павіншаваць мяне з 65-годдзем. Сабраліся суседзі, амаль усе жыхары невялікай лясной вёсачкі Пятрылава. Алесь быў у добрым гуморы, дасціпна, весела жартаваў, ягоны густы басавіты голас уладарыў у застоллі. Ён тады працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Вожык». Я слухаў Алеся, пазіраў на яго адухоўленае, паэтычнае аблічча: русявы чуб, пшанічныя вусы, сінія вочы, ды яшчэ прозвішча — Пісьмянкоў… Яму лёсам наканавана пісаць, думаць вершы — так вызначыў сваё крэда сам Паэт. Пасля вячэры мы выйшлі на праходку.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Зьмест

Арлоў Уладзімір, Беларусь у 1812 годзе

Валянціна Аксак, Маладая вясна

Глобус Адам, Янкоўскі. Словы пра мовазнаўцу

Голуб Юрка, Арнамент Радзімы

Калючы Кастусь, Чысцец

Кудасава Наста, Усё яшчэ будзе

Ластаўка Пятро, Трое сяброў

Левановіч Леанід, Ён чытаў зоры. Жменя згадак пра Алеся Пісьмянкова

Сіўчыкаў Уладзімір, Бруклінскі мост. З нізкі «Уладзевы гісторыі»

Чыгрын Сяргей, Пакінуў Пятро Ластаўка…