Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2018
Рэдактар: Лапцёнак Алена
Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна
Выдавецкая сэрыя: Беларуская турэмная літаратура
Памеры: 162 с.: іл.
Катэгорыя: Правы чалавека
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [4518]
Турэмныя ўспаміны палітвязня Алеся Кіркевіча друкуюцца ўпершыню, хоць яшчэ ў 2013 г. іх электронны варыянт пад назвай «Няскончаная Адысея: Беларуская турма для пачынаючых» быў адзначаны прэміяй імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Удзельнік Плошчы-2010, тагачасны намеснік старшыні «Маладога фронту» Алесь Кіркевіч 28 студзеня 2011 г. быў арыштаваны і змешчаны ў СІЗА КДБ па абвінавачванні ва ўдзеле ў масавых беспарадках паводле ч. 2 арт. 293 КК Беларусі. Моладзевы актывіст трапіў за краты літаральна праз тыдзень пасля вяселля. 3 студзеня 2011 г. Алесь Кіркевіч выйшаў на волю пасля адбыцця адміністрацыйнага 10-суткавага арышту за пікет салідарнасці пад сценамі ізалятара на вул. Акрэсціна ў Мінску, дзе ў гэты час знаходзілася яго нявеста Надзея Крапівіна, асуджаная на 12 сутак за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня. Яны пабраліся шлюбам 22 студзеня, толькі замест вясельнага падарожжа маладым выпала сур’ёзнае выпрабаванне.
Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна
Выдавецкія сэрыі: Беларуская турэмная літаратура
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор