Новы Час, 11 (622) 2019

Новы Час

11 (622) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-03-22

Рэдактар: Колб Аксана

Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Copyright © 2019 by Новы Час

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Галоўная інтрыга сакавіка раскрытая — улады не дазволілі правесці святочныя мерапрыемствы да Дня Волі ні на адной з жаданых пляцовак. Мінскія чыноўнікі дакладна выканалі загад Аляксандра Лукашэнкі не пускаць апазіцыю на адрэстаўраваны стадыён «Дынама», і нават пайшлі далей — забаранілі адзначаць 101-ю гадавіну БНР на леташняй пляцоўцы ля Опернага тэатра, у Верхнім горадзе і каля Палаца спорту. У якасці альтэрнатывы чыноўнікі прапанавалі некалькі пляцовак у мінскіх мікрараёнах, у тым ліку знакамітую і горача не любімую дэмакратамі плошчу Бангалор. Забаронамі ў нашай краіне ўжо нікога не здзівіць, але, відавочна, арганізатары чакалі іншых рашэнняў. Таму запаснога плану не аказалася. Давялося спантанна прыдумляць выхад з няёмкага становішча. Абапіраючыся на шматгадовую практыку беларусаў сварыцца і раздзяляцца ў любых стрэсавых сітуацыях, арганізатары прыдумалі ажно два выхады: першыя — маладняк у асобах прадпрымальніка Паўла Белавуса ды блогера Эдуарда Пальчыса, а таксама БНФ, — вырашылі далучыцца да святкавання гадавіны БНР у Гродна.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле