Сьвітанак, 3 (257) 2019

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

3 (257) 2019

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2019-02

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2019 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У Башнях прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя працоўнай біяграфіі знакамітага кіраўніка калгаса Леаніда Пагарэльскага. клубе сабраліся мясцовыя жыхары, калегі і сябры ганаровага старшыні, ветэраны працы, прадстаўнікі ўлады, работнікі гаспадаркі «Аграбаравінка» і самадзейныя артысты. Святочную атмасферу стварыла зала, якая была поўная гледачоў. На Шуміліншчыне асаблівая павага да сялянскай працы заўсёды была добрай традыцыяй. Працу аграрыяў цяжка пераацаніць, бо ад вынікаў, дасягнутых хлебаробамі, жывёлаводамі, механізатарамі і спецыялістамі залежыць наш агульны дабрабыт і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. А як вядома, многае, калі не ўсё – вырашае дзейнасць добрага кіраўніка гаспадаркі. Былы старшыня калгаса Энгельса Леанід Вячаслававіч Пагарэльскі неўзабаве адзначыць свой васьмідзесяцігадовы юбілей.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле