Беларусы ў свеце, 1 (200) 2019

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

1 (200) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-01

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2018 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

8 лютага 90­гадовы юбілей адзначыў сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Леанід Лыч (Беларусь). Прафесар Леанід Лыч, слынны беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, стаяў ля вытокаў “Бацькаўшчыны”, і праз усе гады існавання Згуртавання быў адным з самых актыўных яго сябраў. Не зважаючы на сваю занятасць на пасадзе галоўнага навуковага супрацоўніка аддзелу найноўшай гісторыі Беларусі Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, спадар Леанід Міхайлавіч заўсёды знаходзіць час, каб падзяліцца з кіраўніцтвам Згуртавання навінамі, даць парады, абмеркаваць свежыя навуковыя ідэі і заўжды дорыць нам ганаровую магчымасць быць першымі чытачамі сваіх новых кніг і артыкулаў. Ад усяго сэрца віншуем дарагога юбіляра і зычым яму моцнага здароўя,заўжды добрага настрою, нязгаснага імпэту і яшчэ большага навуковага натхнення!

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле