Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2019-02-01
Рэдактар: Колб Аксана
Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
Copyright © 2019 by Новы Час
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Мы ўжо прызвычаіліся да пільнай увагі з боку розных структураў да нашага выдання. Суды па ісках Ізраілевіча і Зайдэса. Перыядычны пераслед журналістаў. Але тут — нешта новае. Лідар Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (аказваецца, яна яшчэ існуе) Васіль Задняпраны абурыўся нашымі публікацыямі. «Таварыства беларускай мовы» пераходзіць усе межы. Яго выданне «Новы Час» паблытала мэты. Замест развіцця «мовы» прапагандуе экстрэмізм і ўхваляе барацьбу з Расіяй», — напісаў ён на сваёй старонцы ў Twitter. Задняпранага абурылі нашы публікацыі пра Сцяпана Бандэру, а таксама Джахара Дудаева. «Чаму маўчаць Анісім (старшыня ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім) і Мінінфарм?» — напісаў ён.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час