Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2018-08
Рэдактар: МАЛЬЧЭЎСКАЯ Алена Аляксандраўна
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Copyright © 2018 by Полымя
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Першую вокладку часопіса намаляваў мастак Міхась Філіповіч. Першыя дзесяць год (да 1932) часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, В. Нодэль, А. Сянкевіч, Міхась Чарот і інш. У 1932—1941 гадах выходзіў пад назвай «Полымя рэвалюцыі». У гады Вялікай Айчыннай вайны не выходзіў у свет. Адноўлены ў студзені 1945 года па распараджэнні Савета Міністраў БССР. На старонках часопіса былі ўпершыню апублікаваны раманы «Людзі на балоце» Івана Мележа, «Птушкі і гнёзды» Янкі Брыля, «Сэрца на далоні» Івана Шамякіна і многія іншыя творы.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Полымя