Беларускі рэзыстанс, 1 (17) 2016

Беларускі рэзыстанс

Часопіс найноўшай гісторыі

1 (17) 2016

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2016

Рэдактар: Ёрш Сяргей

Copyright © 2015 by Беларускі рэзыстанс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

На тэрыторыі Брэсцкай вобласьці ў пасьляваенны час дзейнічала “больш за 20 беларускіх нацыяналістычных фармаваньняў, якія таксама [як і ўкраінскія] кіраваліся з-за мяжы”. Гэта цытата з артыкула ў брэсцкай дзяржаўнай газэце “Заря над Бугом”* пра кнігу ветэрана КГБ (служыў у вайсковай контрвыведцы) Аляксея Крывашэіна “Контрразведчыкі. Лёсы ў полымі вайны”.** Як можна меркаваць, гаворка ідзе пра цяперашнюю Брэсцкую вобласьць. У паваенны час — гэта Брэсцкая, Пінская і часткова Баранавіцкая вобласьці. Згадка пра тое, што гэтыя фармаваньні мелі сувязь з замежжам, важная. Яна сьведчыць пра тое, што маюцца на ўвазе не стыхійныя атрады “лясных братоў”, якія складаліся з мясцовых жыхароў і часта не выяўлялі нацыянальнага аблічча, а атрады, якія мелі за мэту змаганьне за незалежную Беларусь.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларускі рэзыстанс

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле