Новы Час, 22 (585) 2018

Новы Час

Агульнапалітычная штотыднёвая газета

22 (585) 2018

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2018-06-15

Рэдактар: Колб Аксана

Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Copyright © 2018 by Новы Час

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Апеляцыйная скарга на прысуд беларускім аўтарам расійскага шавіністычнага агенцтва Regnum разглядалася аж у Вярхоўным Судзе Беларусі. Прысуд пакінулі без зменаў. Раней Мінгарсуд прысудзіў Юрыя Паўлаўца, Сяргея Шыпценку і Дзмітрыя Алімкіна да пяці гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на тры гады. Яны былі прызнаныя вінаватымі ў распальванні нацыянальнай варожасці. Паўлавец і Шыпценка ў суд прыйшлі, Алімкін — не з’явіўся. У прынцыпе, не так важна, што вырашыць апеляцыйная інстанцыя. Бо відавочна, што працэс Regnum быў палітычны. Ён быў створаны і прызначаны толькі для аднаго: паказаць апалагетам «рускага міра», што Беларусь — краіна суверэнная. І ніякія «ўкраінскія сцэнары» — ці то Майдан, ці то Крым, — тут не спрацуюць.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле