Мележ Іван, Крымскія малюнкі

Крымскія малюнкі

Апавяданне

Мележ Іван

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1979

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 1979 by Іван Мележ

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мележ Іван, Збор твораў. У 10-ці т. Т. 1: Апавяданні, аповесці.— Мн.: Маст. літ., 1979

Не помню зусім, пра што думаў раней, ідучы, нічога не асталося ў памяці з таго, што было потым у той дзень, жыве толькі згадка, як стаяў, убачыўшы яго. Якія думкі ён узняў ва мне. Ён — маленькі, светлы, празрысты яшчэ парастак. Пада мной быў нагрэты крымскім сонцам асфальт, Сярод асфальту — ён... Ён здаваўся зусім слабенькі,— але вакол яго, яшчэ ціснучы на яго, уздымаліся потырч абломкі асфальту, ішлі ад яго ў бакі трэшчыны,— а ён цікаўна і весела выглядаў з пралому. Ледзь зялёны, колеру студзіны, здавалася, такі бездапаможны... Амаль непрыкметны, дробны, кволы, ён праламаў важкую тоўшчу і вылез напаверх! (фрагмент)

Беларускія аўтары: Мележ Іван

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Крымскія малюнкі