Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1979
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1979 by Іван Мележ
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мележ Іван, Збор твораў. У 10-ці т. Т. 1: Апавяданні, аповесці.— Мн.: Маст. літ., 1979
Невясёлы вяртаўся Валодзя з Масквы. Ужо не так цікава было стаяць каля вокан цягніка, непрыемным быў пах вугальнага перагару, што ўлятаў з дымам у вагон, ужо не хацелася высоўваць галаву на вецер, смяяцца, чуючы, як валасы, раскідваючыся, казычуць лоб, вушы, шчокі. Назад адышоў Бранск, адступіў Старадуб, блізка быў Гомель. Але набліжэнне яго цяпер не радавала, думкі пра Гомель выклікалі яшчэ большую тугу, узмацнялі трывогу. А можа спыніцца ў Гомелі, паспрабаваць там уладзіцца куды-небудзь, не ў інстытут, а на якую-небудзь працу? Пра іншы інстытут ганарлівы Валодзя не думаў, бо гэта было б яўнае адступленне, а ён і думкі пра адступленне не падпускаў. Зноў у Баўманскае, у Маскву, нікуды інакш, няхай праз год, праз доўгіх дванаццаць месяцаў. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Мележ Іван
Каталёг: Kamunikat.org