Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2018-11-18
Рэдактар: Дубовік Сяргей
Выдавец: НАН РБ
Copyright © 2018 by НАН РБ
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.gazeta-navuka.by
У Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі падрыхтаваны першы том навукова каментаванага Збора твораў у 10 тамах народнага пісьменніка, выдатнага празаіка, літаратурнага крытыка і перакладчыка Янкі Брыля. У кнігу, якая пабачыла свет у вы давецтве «Мастацкая літаратура», увайшлі апавяданні і замалёўкі 1937–1966 гг., каментарыі, найбольш значныя ў мастацкіх адносінах варыянты. Адкрывае том прадмова да Збору твораў (аўтар – д.ф.н., прафесар М.А.Тычына), у якой жыццё і творчасць Янкі Брыля асвятляюцца з улікам новых матэрыялаў сучаснага літаратуразнаўства.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Навука