Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2018-11-23
Рэдактар: Колб Аксана
Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
Copyright © 2018 by Новы Час
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
СМІ, як заўсёды, падхапілі і расцягнулі на загалоўкі словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ў наступным годзе нас чакае палітычная «вакханалія», якая працягнецца мінімум паўтара года. Пад «вакханаліяй» беларускі кіраўнік меў на ўвазе парламенцкія і прэзідэнцкія выбары, якія «не дадаюць спакою ў нашым грамадстве». Насамрэч, «вакханаліі» — гэта распаўсюджанае ў Старажытным Рыме свята вясны. Звычайна «вакханаліі» пачыналіся ўначы з 16 на 17 сакавіка і па начах праводзіліся ўвесь месяц. Спачатку гэта было выключна жаночай справай, потым далучыліся і мужчыны. Пазней гэта слова набыло набыло пераноснае значэнне — крайняя ступень беспарадку, разгулу, бязладная і бурная праява чаго-небудзь.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час