Месца выхаду: Слонім
Дата выхаду: 2000-12
Рэдактар: Ёрш Сяргей
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Кожная наша сустрэча - сьвята нашых душ! Нас мала хто ўспамінае... 3 сталінскім "таўро" мы і сёньня жывем, але памяць сэрцаў нашых не заглушыў такі адрэзак часу, не заглушылі і цяжкасьці жыцьця. Праз 46 гадоў пасьля нашага Кенгірскага паўстаньня мы сустрэліся 7 кастрычніка 2000 г. ў Пінску з адной сваёй сяброўкай, Вольгай Пуляк. Спачатку пазнавалі адна адну (так зьмяніў нас час), а пасьля ўсплывалі сьлёзы радасыді ад успамінаў, успамінаў... Першы ўспамін з глыбокай годнасьцю, з малітвай на роднай мове за памерлых - каго прытуліла нашая Родная зямля, і ўсіх тых, каго прытуліла калымская мерзлата, тайшэцкія лесапавалы, паўночная тундра ды землі сталінскіх лягероў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Голас камбатанта