Голас камбатанта, 1/2000

Голас камбатанта

газэта вэтэранаў беларускага вызвольнага руху

1/2000

Miejsce wydania: Слонім

Data wydania: 2000-01

Redaktor: Ёрш Сяргей

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Вы трымаеце ў руках першы нумар газэты «Голас камбатанта», выдадзены адмыслова перад Гарадзенскай сустрэчай. Калісьці падобныя выданьні выходзілі на эміграцыі («Зважай», «Камбатанцкі голас» ды інш.), але ўжо даўжэйшы час яны не існуюць. Вельмі ж мала засталося ветэранаў Беларускага вызвольнага руху!.. Цяпер жа мы распачынаем выданьне ветэранскай газэты на Бацькаўшчыне. Камбатант — гэта франтавік, удзельнік вайны (вызвольнага змаганьня), сябра па зброі. Вельмі доўга нашыя старыя змагары за волю й незалежнасьць Бацькаўшчыны цярпелі й церпяць яшчэ сёньня зьдзекі ад акупанцкай улады. У свой час яны ахвяравалі маладосьць, здароўе, не шкадавалі сваіх жыцьцяў дзеля шчасьця Беларусі.

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле