Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2003
Выдавец: Цэнтар Супольнасьць
Катэгорыя: Мэтадычная літаратура
Copyright © 2003 by Цэнтар Супольнасьць
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [4723]
Дадатковая даведка: Кніга выдадзена пры падтрымцы фундацыі Freedom House Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Цэнтру Супольнасьць
Як вядома, да 1991 году ў Беларусі йснавала агульнасавецкая сыстэма адукацыі зь мінімумам, нават у параўнаньні з суседнімі савецкімі рэспублікамі, асаблівасьцяў ды адметнасьцяў. Пры гэтым, відавочна, належным чынам ня мог выкарыстоўвацца адукацыйны патэнцыял вялікай часткі беларускага жыхарства – традыцыйна вышэйшы, чым у бальшыні рэспублік тагачаснага Савецкага Саюзу. У дачыненьні да нашых суайчыньнікаў існавалі ўсярэдненыя крытэры ацэнкі эфэктыўнасьці адукацыйнае працы, што дапасоўваліся да адпаведных крытэраў, да прыкладу, Узбэкістану альбо Малдовы. Адначасна абсалютным і непадважальным аўтарытэтам мусілі быць розныя прызнаныя савецкай уладаю тэарэтычныя, канцэптуальныя, мэтадалягічныя напрацоўкі расейскіх пэдагогаў, цэнтрам якіх у адміністрацыйным парадку абвяшчалася маскоўская Акадэмія пэдагагічных навук (АПН). У падмурак савецкай гуманітарнай адукацыі былі трывала закладзеныя ня толькі камуністычныя («марксістоўска-ленінскія»), але й расейскія імпэрска-шавіністычныя догмы, а матэматычная ды прыродазнаўчая адукацыя была зарыентаваная галоўным чынам на патрэбы велізарнага савецкага ваенна-прамысловага комплексу. (Л. Баршчэўскі, Уводзіны, фрагмэнт)
Каталёг: Kamunikat.org | BTH