Publication Place: Мінск
Publication Date: 2018-10-26
Editor: Колб Аксана
Publisher: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
Copyright © 2018 by Новы Час
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Пасля апошняй сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў які раз актывізаваліся размовы пра магчымую страту Беларуссю незалежнасці. Алармісцкія заявы пасыпаліся як з меху.Такі алармізм можа спрацаваць па прынцыпе хлопчыка, які часта крычаў: «Ваўкі!». А калі ваўкі сапраўды з’явіліся, ніхто не звярнуў увагі на лямант. Зразумелае жаданне грамадзянскай супольнасці і свядомых грамадзян трымаць гэтае пытанне ў фокусе, але яго няспыннае педаляванне можа прывесці да супрацьлеглага выніку. Але ўсё ж. Наколькі такі сцэнар рэальны?
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Новы Час